Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КОС Ежы-Станіслаў Юзэфавіч
[1897, Сандамір, цяпер Польшча – 23.6.1940, Ломжа, цяпер Польшча, турма НКВД].
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам народнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў сына Богдана (14 гадоў). Арыштаваны 23.3.1940. Абвінавачваўся ў правядзенні “антысавецкай агітацыі”. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 29.8.1997. Групавая справа К. і інш. № 29833-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.