Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КОС Ежы-Станіслаў Юзэфавіч 

КОС Ежы-Станіслаў Юзэфавіч

[1897, Сандамір, цяпер Польшча – 23.6.1940, Ломжа, цяпер Польшча, турма НКВД].
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам народнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў сына Богдана (14 гадоў). Арыштаваны 23.3.1940. Абвінавачваўся ў правядзенні “антысавецкай агітацыі”. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 29.8.1997. Групавая справа К. і інш. № 29833-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".