Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КОЖАНАЎ Георгій Андрэевіч 

КОЖАНАЎ Георгій Андрэевіч

[1897, Крычаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў ваенруком у Крычаўскім педагагічным вучылішчы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.9.1938. Абвінавачваўся ва “удзеле ў нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 27.4.1939. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 3803 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"