Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КОЖАНАЎ Георгій Андрэевіч
[1897, Крычаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў ваенруком у Крычаўскім педагагічным вучылішчы. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 30.9.1938. Абвінавачваўся ва “удзеле ў нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 27.4.1939. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 3803 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.