Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КОГАН Лізавета Ісакаўна
[1899, Невель Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія – ?]. З купецкай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у мяст. Янавічы Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Уступіла ў ВКП(б). Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.1.1949. Асуджана 8.6.1949 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Азёрны лагер МДБ Іркуцкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 18.10.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.