Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КОГАН Лізавета Ісакаўна 

КОГАН Лізавета Ісакаўна

[1899, Невель Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія – ?]. З купецкай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай у мяст. Янавічы Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Уступіла ў ВКП(б). Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.1.1949. Асуджана 8.6.1949 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Азёрны лагер МДБ Іркуцкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 18.10.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".