Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КНОП-ПРУШЫНСКІ Ігнат Іеронімавіч
[1893, Мінск – 8.12.1937, Леніград, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. З 1918 у Чырвонай Арміі.
У 1930-я г. выкладаў на Вышэйшых курсах артылерыстаў “АККУКС” (?) у Пушкіне Ленінградскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 29.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 6.12.1937 за “контррэвалюцыйную фашысцкую агітацыю” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1992. Асабовая справа К.-П. № 34678-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.