Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КНОП-ПРУШЫНСКІ Ігнат Іеронімавіч 

КНОП-ПРУШЫНСКІ Ігнат Іеронімавіч

[1893, Мінск – 8.12.1937, Леніград, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. З 1918 у Чырвонай Арміі.
У 1930-я г. выкладаў на Вышэйшых курсах артылерыстаў “АККУКС” (?) у Пушкіне Ленінградскай вобл. Быў жанаты, меў сына. Арыштаваны 29.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 6.12.1937 за “контррэвалюцыйную фашысцкую агітацыю” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1992. Асабовая справа К.-П. № 34678-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".