Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЦЭЙКА Таццяна Аляксандраўна 

КАЦЭЙКА Таццяна Аляксандраўна

[1922, пас. Вадзіна, цяпер Смаленская вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы мяст. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштавана 11.8.1947. Асуджана 24.7.1948 асобай нарадай пры МДБ за “службу ў нямецкай арміі” (?) да 10 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 14.4.1955. Асабовая справа К. № п-6099 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"