Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЦЭЙКА Таццяна Аляксандраўна
[1922, пас. Вадзіна, цяпер Смаленская вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы мяст. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштавана 11.8.1947. Асуджана 24.7.1948 асобай нарадай пры МДБ за “службу ў нямецкай арміі” (?) да 10 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 14.4.1955. Асабовая справа К. № п-6099 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.