Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСПШЫК (КАСПШАК) Генрык Францавіч 

КАСПШЫК (КАСПШАК) Генрык Францавіч

[1907, Кракаў, цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў мяст. Лахва (цяпер Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 27.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ Беларусі пракуратурай Брэсцкай вобл. 27.4.1989. Асабовая справа К. № 7974-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"