Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСПШЫК (КАСПШАК) Генрык Францавіч 

КАСПШЫК (КАСПШАК) Генрык Францавіч

[1907, Кракаў, цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў мяст. Лахва (цяпер Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 27.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны УКДБ Беларусі пракуратурай Брэсцкай вобл. 27.4.1989. Асабовая справа К. № 7974-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".