Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСПЕРСАН Іван Іванавіч
[1912, Асіповічы Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі сямігадовай школы в. Жары Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у в. Шніткі Ушацкага р-на. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Бірскі лагер Далёкаўсходняй чыгункі (ст. Біра; цяпер Яўрэйская аўтаномная вобл.). Вызвалены 17.1.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 26.2.1958. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.