Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСПЕРСАН Іван Іванавіч 

КАСПЕРСАН Іван Іванавіч

[1912, Асіповічы Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі сямігадовай школы в. Жары Ушацкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у в. Шніткі Ушацкага р-на. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Бірскі лагер Далёкаўсходняй чыгункі (ст. Біра; цяпер Яўрэйская аўтаномная вобл.). Вызвалены 17.1.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 26.2.1958. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".