Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАСМОВІЧ Яўген Канстанцінавіч 

КАСМОВІЧ Яўген Канстанцінавіч

[1922 – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-і сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам у мяст. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 12.1.1949. Асуджаны ваенным трыбуналам МУС 17.6.1949 як “член БНС” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер МУС Хабараўскага краю. Вызвалены 30.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1980. Групавая справа К. і інш. № 18256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"