Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСМОВІЧ Яўген Канстанцінавіч
[1922 – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-і сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам у мяст. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 12.1.1949. Асуджаны ваенным трыбуналам МУС 17.6.1949 як “член БНС” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер МУС Хабараўскага краю. Вызвалены 30.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1980. Групавая справа К. і інш. № 18256-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.