Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРПОВІЧ Іван Аляксеевіч 

КАРПОВІЧ Іван Аляксеевіч

[1905, в. Дзернікава, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў выхавацелям СШ № 14 у Беластоку. Арыштаваны 21.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 17.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-11916 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"