Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРПОВІЧ Іван Аляксеевіч
[1905, в. Дзернікава, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў выхавацелям СШ № 14 у Беластоку. Арыштаваны 21.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 17.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-11916 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.