Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАЛЬКО Арсень Іосіфавіч 

КАРАЛЬКО Арсень Іосіфавіч

[1894, в. Міраты Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 15.12.1944. Абвінавачваўся ў “сувязі з нямецкай жандармерыяй”. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 30.9.–21.10.1946 МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-1271 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"