Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРАЛЬКО Арсень Іосіфавіч
[1894, в. Міраты Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 15.12.1944. Абвінавачваўся ў “сувязі з нямецкай жандармерыяй”. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 30.9.–21.10.1946 МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-1271 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.