Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРАГОДАЎ Піліп Раманавіч
[1889, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?], брат Васіля Карагодава. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам адной з СШ Крычава Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.3.1933. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 21.5.1933 пастановай АДПУ БССР. Далейшы лёс невядомы. Справа К. і яго брата № 4868 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.