Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАГОДАЎ Піліп Раманавіч 

КАРАГОДАЎ Піліп Раманавіч

[1889, Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?], брат Васіля Карагодава. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам адной з СШ Крычава Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.3.1933. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 21.5.1933 пастановай АДПУ БССР. Далейшы лёс невядомы. Справа К. і яго брата № 4868 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".