Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАПЦІНСКІ Здзіслаў Францавіч 

КАПЦІНСКІ Здзіслаў Францавіч

[1903, Новы Сонч Кракаўскага ваяв., цяпер Польшча – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы № 1 у Глыбокім Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.11.1940. Асуджаны 17.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Групавая справа К. і інш. № 22814-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"