Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАПЦІНСКІ Здзіслаў Францавіч
[1903, Новы Сонч Кракаўскага ваяв., цяпер Польшча – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы № 1 у Глыбокім Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.11.1940. Асуджаны 17.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Групавая справа К. і інш. № 22814-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.