Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАНЦЭВІЧ Мікалай Іванавіч
[1901, в. Стрэльчыкі Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча –
14.11.1938, Бабруйск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам райпартшколы ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як “агент разведорганаў буржуазнай Польшчы” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1989 тpыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 14014 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.