Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАНЦЭВІЧ Мікалай Іванавіч 

КАНЦЭВІЧ Мікалай Іванавіч

[1901, в. Стрэльчыкі Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча –
14.11.1938, Бабруйск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам райпартшколы ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як “агент разведорганаў буржуазнай Польшчы” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1989 тpыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 14014 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".