Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАНДРАЦЮК Ігнат Мікітавіч 

КАНДРАЦЮК Ігнат Мікітавіч

[1894, в. Кабёлка Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Прылукі Брэсцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.8.1945. Асуджаны 24.12.1945 як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Ульянаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 31.5.1963. Асабовая справа К. № 5691-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"