Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАНДРАЦЮК Ігнат Мікітавіч
[1894, в. Кабёлка Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Прылукі Брэсцкага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 25.8.1945. Асуджаны 24.12.1945 як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Ульянаўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 31.5.1963. Асабовая справа К. № 5691-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.