Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАМЕДАВА Наталля Іванаўна 

КАМЕДАВА Наталля Іванаўна

[1915, в. Рыжкаўка Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Лапічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 4.1.1945. Абвінавачвалася як “член “Саюза барацьбы супраць бальшавізму”. Асуджана не была. Вызвалена 21.11.1945. Рэабілітавана 24.5.1992. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 14878 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"