Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАМЕДАВА Наталля Іванаўна
[1915, в. Рыжкаўка Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Лапічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Была замужам, гадавала трое дзяцей. Арыштавана 4.1.1945. Абвінавачвалася як “член “Саюза барацьбы супраць бальшавізму”. Асуджана не была. Вызвалена 21.11.1945. Рэабілітавана 24.5.1992. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 14878 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.