Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛЬБАРЧЫК Аляксандр Пятровіч
[1901, в. Пшэбін Гродзенскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Дабраволя Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент”. Тэрмін пакарання невызначаны. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-10014 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.