Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛЬБАРЧЫК Аляксандр Пятровіч 

КАЛЬБАРЧЫК Аляксандр Пятровіч

[1901, в. Пшэбін Гродзенскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Дабраволя Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.5.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент”. Тэрмін пакарання невызначаны. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-10014 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".