Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛАМІЙСКІ Вацлаў Валянцінавіч
[1903, в. Дэмбова Ломжынскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.8.1940. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў антысавецкай паўстанцкай арганізацыі”. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.12.1964. Групавая справа К. і інш. № п-8293 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.