Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛАМІЙСКІ Вацлаў Валянцінавіч 

КАЛАМІЙСКІ Вацлаў Валянцінавіч

[1903, в. Дэмбова Ломжынскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.8.1940. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў антысавецкай паўстанцкай арганізацыі”. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.12.1964. Групавая справа К. і інш. № п-8293 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".