Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗЛОЎСКІ Вячаслаў (Вацлаў) Андрэевіч 

КАЗЛОЎСКІ Вячаслаў (Вацлаў) Андрэевіч

[1902, Ігумен Мінскай губ., цяпер Чэрвень, райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мікалаева Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 19.10.1939. Асуджаны 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Омскую вобл., затым у Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 5.12.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа К. і інш. № 26632-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"