Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЗЛОЎСКІ Вячаслаў (Вацлаў) Андрэевіч
[1902, Ігумен Мінскай губ., цяпер Чэрвень, райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мікалаева Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 19.10.1939. Асуджаны 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Омскую вобл., затым у Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 5.12.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа К. і інш. № 26632-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.