Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗАК Уладзімір Іосіфавіч 

КАЗАК Уладзімір Іосіфавіч

[1910, Мінск – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Плешчаніцкай школы (цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.). Арыштаваны 26.2.1933 у в. Прусавічы (Лагойскі р-н). Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі”. 10.8.1933 групавая справа К. і інш. № 14618-с (з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"