Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЗАК Уладзімір Іосіфавіч
[1910, Мінск – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Плешчаніцкай школы (цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.). Арыштаваны 26.2.1933 у в. Прусавічы (Лагойскі р-н). Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі”. 10.8.1933 групавая справа К. і інш. № 14618-с (з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.