Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЬСКІ Міхаіл Міхайлавіч
[1889 – 1938 (?), Віцебск, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Да арышту працаваў майстрам у фабрычна-заводскім вучылішчы металістаў у Віцебску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.8.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”, за “шпіянаж і антысавецкую агітацыю” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.8.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 6782-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.