Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЬСКІ Міхаіл Міхайлавіч 

КАВАЛЬСКІ Міхаіл Міхайлавіч

[1889 – 1938 (?), Віцебск, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Да арышту працаваў майстрам у фабрычна-заводскім вучылішчы металістаў у Віцебску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.8.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”, за “шпіянаж і антысавецкую агітацыю” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.8.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа К. № 6782-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".