Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЬСКАЯ Рома Львоўна
[1897, Влоцлавэк, цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай школы № 24. Арыштавана 11.11.1920 у Мінску па адрасе: вул. Праабражэнская, д. 3. Асуджана ЧК 3.1.1921 як “падазроная ў шпіянажы” да 6 месяцаў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай Пракуратурай Беларусі 24.4.1992. Асабовая справа К. № 33304-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.