Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЬСКАЯ Рома Львоўна 

КАВАЛЬСКАЯ Рома Львоўна

[1897, Влоцлавэк, цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай школы № 24. Арыштавана 11.11.1920 у Мінску па адрасе: вул. Праабражэнская, д. 3. Асуджана ЧК 3.1.1921 як “падазроная ў шпіянажы” да 6 месяцаў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай Пракуратурай Беларусі 24.4.1992. Асабовая справа К. № 33304-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".