Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЁВА Надзея Нічыпараўна 

КАВАЛЁВА Надзея Нічыпараўна

[1928 (?), в. Вясея Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 9.1.1945. Асуджана 27.6.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны). Вызвалена 16.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 17.12.1992. Групавая справа К. і інш. № 35052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"