Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЁВА Надзея Нічыпараўна
[1928 (?), в. Вясея Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 9.1.1945. Асуджана 27.6.1946 асобай нарадай пры МДБ як “памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Вяцкі лагер МДБ Кіраўскай вобл. (пас. Руднічны). Вызвалена 16.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай Беларусі 17.12.1992. Групавая справа К. і інш. № 35052-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.