Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІГНАЦЕНКА Трафім Іванавіч
[1911, в. Вараноўка Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Наўліцы тагачаснага Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1937. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”. Вызвалены 3.3.1939. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа І. № 4209-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.