Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІГНАЦЕНКА Трафім Іванавіч 

ІГНАЦЕНКА Трафім Іванавіч

[1911, в. Вараноўка Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Наўліцы тагачаснага Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1937. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”. Вызвалены 3.3.1939. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа І. № 4209-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".