Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАНКОВІЧ Павел Міхайлавіч 

ЗАНКОВІЧ Павел Міхайлавіч

[1896, в. Сівіца Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – 1.9.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Прылукі Мінскага р-на (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 23.3.1938. Асуджаны 25.5.1938 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.12.1958. Асабовая справа З. № 13337-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"