Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАНКОВІЧ Павел Міхайлавіч 

ЗАНКОВІЧ Павел Міхайлавіч

[1896, в. Сівіца Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – 1.9.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Прылукі Мінскага р-на (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 23.3.1938. Асуджаны 25.5.1938 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.12.1958. Асабовая справа З. № 13337-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".