Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖУРАЎЛЁЎ Сямён Аляксандравіч 

ЖУРАЎЛЁЎ Сямён Аляксандравіч

[1894, в. Падгай Лепельскага пав. Віцебскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Чарняўкі тагачаснага Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое непаўнагадовых дзяцей. Арыштаваны 13.1.1931. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 21.1.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 16.5.1959. Асабовая справа Ж. № 9453-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"