Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУРАЎЛЁЎ Сямён Аляксандравіч
[1894, в. Падгай Лепельскага пав. Віцебскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Чарняўкі тагачаснага Горацкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое непаўнагадовых дзяцей. Арыштаваны 13.1.1931. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 21.1.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 16.5.1959. Асабовая справа Ж. № 9453-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.